Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Іванава

Ала Васільеўна Таболіна нарадзілася 12 студзеня 1971 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1994 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія і хімія». Пачала педагагічную дзейнасць у 1994 г. у Варацэвіцкай сярэдняй школе, затым працавала ў сярэдняй школе № 2 г. Іванава.

Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у в. Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.

23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён» – адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца Беларускай ССР.

У 1970-я гг. у СССР было пабудавана каля 200 піваварных заводаў рознай магутнасці. Для забяспячэння піваварных прадпрыемстваў якасным соладам было прынята рашэнне пабудаваць соладавы завод у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1981 г. Першым яго дырэктарам стаў Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок.

ХХV Дзень беларускага пісьменства адбыўся на Беларускім Палессі, у старажытным г. Іванава Брэсцкай вобласці, якому эстафета рэспубліканскага свята была ўрачыста перададзена ад г. Полацка. Да рэспубліканскага свята г. Іванава старанна рыхтаваўся, на сродкі раённага і абласнога бюджэтаў былі добраўпарадкаваны вуліцы, адрамантаваны будынкі многіх устаноў, створаны новыя спартыўныя пляцоўкі і інш.

 Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.

Васіль Пятровіч Куніцкі нарадзіўся 7 студзеня 1948 г. у в. Красіеўка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.У 1970 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія», у 1985 г. – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС па спецыяльнасці «паліталогія».

Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.

Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук нарадзіўся 1 снежня 1952 г. ў в. Кляшчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Бацька быў інвалідам, працаваў на торфапрадпрыемстве ў в. Трудавая, а маці – паляводам у калгасе «Шлях да камунізма». Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, бегалі ў лес у грыбы і чарніцы.

Ларыса Георгіеўна Дрычыц нарадзілася 20 верасня 1947 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1965 г. настаўнікам малодшых класаў Уласаўскай васьмігадовай школы. У 1972 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «настаўнік рускай мовы і літаратуры».

Старонка 1 з 5